Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бронзавы NFT-мэдаль Аляксандры Герасімені з Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра прадалі амаль за 20 тысяч даляраў


Арыгінал бронзавага мэдаля ў Рыа-дэ-Жанэйра ў руках уладальніцы Аляксандры Герасімені
Арыгінал бронзавага мэдаля ў Рыа-дэ-Жанэйра ў руках уладальніцы Аляксандры Герасімені

На аўкцыёне застаўся яшчэ адзін лічбавы алімпійскі мэдаль беларускай плыўчыхі, які можна набыць за крыптавалюту.

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін паведаміў, што бронзавы NFT-мэдаль Аляксандры Герасімені прададзены на аўкцыёне OpenSea за 6,2 ETH (19 700 тысяч даляраў па курсе на гэты момант). Беларуская плыўчыха заваявала мэдаль на Алімпійскіх гульнях 2016 году ў бразыльскім Рыа-дэ-Жанэйра.

Раней на аўкцыёне прадалі срэбраны NFT-мэдаль Герасімені з Алімпіяды 2012 у Лёндане (50 мэтраў вольным стылем) за 27 500 даляраў.

На аўкцыёне застаўся яшчэ адзін лот — срэбраны мэдаль Алімпійскіх гульняў 2012 у Лёндане (100 мэтраў вольным стылем). Кошт лоту — 11,5 ETH.

Атрыманыя грошы ідуць на дзейнасьць фонду спартовай салідарнасьці, пазоў да УЭФА ў Міжнародны арбітражны суд з нагоды бязьдзеяньня ў справе махінацый у Беларускай фэдэрацыі футболу, а таксама на дапамогу рэпрэсаваным спартоўцам.

NFT — тэхналёгія, якая дае магчымасьць даказаць свае маёмасныя правы на лічбавы кантэнт. NFT-мэдаль — не арыгінал мэдаля, а лічбавая копія. ETH (ethereum) — крыптавалюта, якая выкарыстоўваецца на плятформе, што працуе паводле тэхналёгіі блёкчэйн.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG