Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З рыбкай Доры, Гітлерам і Пуціным у труне. Новыя відэамэмы, якія высьмейваюць словы Лукашэнкі


Кадр з мэму пра Лукашэнку
Кадр з мэму пра Лукашэнку

Падчас візыту ў Маскву 11 сакавіка Аляксандар Лукашэнка расказаў Уладзіміру Пуціну, што Ўкраіна хацела напасьці на Беларусь і нават абяцаў паказаць расейскаму прэзыдэнту «нейкія мапы», якія гэта пацьвярджаюць. Інтэрнэт-карыстальнікі зрабілі з гэтай заявы Лукашэнкі дзясяткі відэамэмаў.

Цалкам словы Лукашэнкі гучалі так:

«Ня мы на іх нападалі. Прэвэнтыўна УСУ пачалі страляць, калі яшчэ мы з вамі былі ў вас дома, за 2 дні... Мы гэта з вамі сядзелі ў верталёце, дакладвалі ўвесь час.. Яны пачалі.

А я зараз вам пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад. І калі б за 6 гадзін да апэрацыі ня быў нанесены прэвэнтыўны ўдар па пазыцыях — 4 пазыцыі, я зараз пакажу, карту прывёз. Яны б атакавалі нашыя войскі Беларусі і Расеі, якія былі на вучэньнях. Таму ня мы разьвязалі гэтую вайну, у нас сумленьне чыстае».

Інтэрнэт-карыстальнікі адрэагавалі на гэтыя словы жартамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG