Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея адтэрмінавала Беларусі пагашэньне часткі выплатаў па крэдытах на 5-6 гадоў


Аб гэтым заявіў міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў у інтэрвію АНТ .

«Абмеркавана і прапанавана частку плацяжоў перанесьці на больш камфортныя тэрміны, якія ўзаемапрымальныя для нашых краінаў, – ад 5 да 6 гадоў наперад. Па сутнасьці, мы маем перанос тэрмінаў, які дасьць магчымасьць нам цяпер не адцягваць рэсурсы для таго, каб мы абслугоўвалі нашы абавязацельствы і пагашалі іх перад нашымі партнэрамі з Расеі» - паведаміў міністар.

Міністар таксама сказаў, што заходнія краіны імкнуцца давесьці расейскую эканоміку да дэфолту. Паводле яго тое самае робіцца і адносна Беларусі.

Ён заявіў у інтэрвію, што размова пра пераход Беларусі на расейскі рубель не ідзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG