Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць украінцаў лічаць варожымі дзяржавамі Беларусь і Расею — апытаньне


Такія вынікі атрыманыя падчас апошняга апытаньня грамадзянаў Украіны сацыялягічнай групай «Рэйтынг».

95% апытаных лічаць Расею «адназначна варожай», яшчэ 3% — «хутчэй варожай». Беларусь 52% і 32% украінцаў лічаць «адназначна» і «хутчэй» варожай, 9% — «нэўтральнай», 3% — «хутчэй дружалюбнай» і 1% — «адназначна дружалюбнай».

Наступнай паводле ступені варожасьці краінай рэспандэнты лічаць Кітай, але «адназначна варожай» краінай лічаць яго 2% апытаных, «хутчэй варожай» — 15%.

Самымі дружалюбнымі краінамі апытаныя лічаць Польшчу, Літву, Вялікую Брытанію, ЗША і Чэхію.

Дасьледчыкі адзначаюць, што калі раней да ЗША і іншых заходніх краінаў жыхары Ўсходу і Поўдня ставіліся больш прахалодна, чым жыхары Захаду і Цэнтру Ўкраіны, то зараз гэтыя краіны ўспрымаюцца як дружалюбныя жыхарамі ўсіх макрарэгіёнаў. Тое ж тычыцца варожых краінаў – Расея і Беларусь варожыя краіны для абсалютнай большасьці ўкраінцаў незалежна ад месца жыхарства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG