Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70% украінцаў віну за агрэсію супраць Украіны ўскладаюць на Лукашэнку — вынікі апытаньня


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

Украінская сацыялягічная група «Рэйтынг» 1 сакавіка правяла рэпрэзэнтатыўнае тэлефоннае апытаньне насельніцтва Ўкраіны.

На пытаньне, хто ў Расеі вінаваты ў вайне супраць Украіны, 55% рэспандэнтаў усклалі адказнасьць толькі на ўлады Расеі, 38% — і на ўлады, і на народ Расеі.

Было аналягічнае пытаньне і пра Беларусь. Віну за ўварваньне толькі на ўлады дзяржавы ўсклалі 70% апытаных і 24% — і на ўлады, і на беларускі народ.

У паўднёвых і ўсходніх рэгіёнах Украіны адносна меншая доля апытаных абвінавачвае народ і ўлады Расеі ў распачацьці вайны супраць Украіны.

Што да Беларусі, то ўва ўсіх макрарэгіёнах большасьць (ад 60% на Захадзе да 80% на Ўсходзе) ускладаюць віну за ўварваньне толькі на кіраўніцтва Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG