Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея акрэсьлілі плян спыненьня вайны, — Financial Times


Перамовы ўкраінскай і расейскай дэлегацый аб спыненьні вайны
Перамовы ўкраінскай і расейскай дэлегацый аб спыненьні вайны

Дэлегацыі Ўкраіны і Расеі акрэсьлілі папярэдні мірны плян для спыненьня вайны. Плян складаецца з 15 пунктаў, якія датычаць вываду расейскіх войскаў з Украіны, нэўтралітэту і статусу расейскай мовы.

Згодна з праектам пляну, Расея выводзіць свае войскі з занятых пасьля 24 лютага 2022 году ўкраінскіх тэрыторый. У той жа час Украіна абвяшчае нэўтралітэт і адмову ад амбіцый аб уступленьні ў NATO і скарачэньні войскаў. Усё гэта, паводле суразмоўцаў, — у абмен на абарону з боку ЗША, Турэччыны і Злучанага Каралеўства.

Дарадца прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк расказаў Financial Times, што любое пагадненьне прадугледжвае вывад войскаў Расейскай Фэдэрацыі з тэрыторый, захопленых пасьля 24 лютага 2022 году. Украіна таксама захавае свае ўзброеныя сілы, але абавяжацца заставацца па-за межамі якіх-небудзь вайсковых альянсаў і абяцае не разьмяшчаць замежныя вайсковыя базы на сваёй тэрыторыі.

Два суразмоўцы Financial Times расказалі таксама, што гаворка ідзе пра замацаваньне пэўных «правоў» расейскай мовы ва Ўкраіне, аднак украінская застаецца адзінай дзяржаўнай мовай. Міхаіл Падаляк дадаў, што любыя гуманітарныя пытаньні, у прыватнасьці пытаньне мовы, разглядаюцца выключна з пункту гледжаньня дзяржаўных інтарэсаў Украіны.

Найбольшай праблемай перамоваў застаецца статус часова акупаваных у 2014 годзе тэрыторый Данецкай і Луганскай абласьцей (так званыя ЛДНР) і анэксаванага Крыму.

Увечары дарадца Зяленскага Міхаіл Падаляк напісаў у сваім Твітары, што брытанскае выданьне апублікавала праект, у якім паказаны запыт расейскага боку і ня больш за тое.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG