Пра гэта паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен.
«Мы павінны стаць незалежнымі ад расейскай нафты, вугалю і газу. Мы проста ня можам спадзявацца на пастаўшчыка, які відавочна нам пагражае», — заявіла Урсуля вон дэр Ляен.
Цяпер ЭЗ атрымлівае прыблізна 40% свайго газу з Расеі.
Прапанова, якую лідэры ЭЗ абмяркуюць на саміце ў Парыжы ў канцы гэтага тыдня, — кардынальны зрух для Эўразьвязу, які па-ранейшаму ў значнай ступені залежыць ад паставак адносна танных расейскіх энэрганосьбітаў.