Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ліквідуюць «Эхо Москвы»


Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў
Галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў

Рада дырэктараў 3 сакавіка вырашыла зьліквідаваць вядомае радыё і ягоны сайт.

Рада дырэктараў «Эха Москвы» на паседжаньні большасьцю галасоў падтрымала рашэньне аб закрыцьці радыёстанцыі «Эхо Москвы». Закрыюць таксама і сайт радыё.

Напярэдадні ў Эўропе заблякавалі YouTube-канал «Эха Москвы» за тое, што радыё зьвязана з кампаніяй «Газпром», якая трапіла пад міжнародныя санкцыі. Таксама тады адключылі шэраг расейскіх дзяржаўных СМІ. Затым галоўны рэдактар выданьня Аляксей Венядзіктаў паведаміў пра тое, што доступ да каналу ў краінах Эўропы аднавілі.

Радыё «Эхо Москвы» ўпершыню выйшла ў этэр 22 жніўня 1990 году. На ім выступаў шэраг палітычных экспэртаў, якія крытычна ацэньвалі палітыку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG