Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што такое «дэнацыфікацыя» па-расейску


Кіеў, 25 лютага 2022
Кіеў, 25 лютага 2022

Некалькі гадоў таму да маёй калегі ў цэнтры Прагі падышла разгубленая турыстка і спыталася на мяшанцы моваў, як прайсьці ў нейкім кірунку. Калега, пачуўшы акцэнт, адказала турыстцы па-расейску. Тая падзякавала і ўзрадавана запыталася: «Вы русская?» — «Нет».

Турыстка спахмурнела і сказала павучальным тонам: «Не нет, а да».

Фактычна тое ж самае цяпер кажуць расейскія чыноўнікі, калі тлумачаць напад на Ўкраіну тым, што зь яе нехта робіць «анты-Расею». Ракетнымі абстрэламі і танкамі яны спрабуюць усіх пераканаць, што Пуцін меў рацыю ў сваім леташнім артыкуле «Аб гістарычнай еднасьці расейцаў і ўкраінцаў».

Маўляў, Пуцін лепш за вас ведае, хто вы такія.

«Одновременно в среде польской элиты и некоторой части малороссийской интеллигенции возникали и укреплялись представления об отдельном от русского украинском народе. Исторической основы здесь не было и не могло быть, поэтому выводы строились на самых разных вымыслах».

Маўляў, здавайцеся і прызнайце, што вы – гэта таксама мы. А калі нязгодныя, дык вы альбо нацысты, альбо працуеце на нацыстаў.

Рэжым Лукашэнкі ўжо стаў саўдзельнікам ваеннай агрэсіі, даўшы тэрыторыю Беларусі расейскім войскам для нападу на Ўкраіну, а сьведкі расказаваюць, што моргі і шпіталі ў Гомельскай вобласьці перапоўненыя мёртвымі і параненымі расейскімі вайскоўцамі.

Застаецца вялікая імавернасьць, што беларускія падразьдзяленьні пашлюць ваяваць на ўкраінскай зямлі ў гэтай бруднай «спэцапэрацыі».

І карані гэтага жаху ў тым, што надта шмат людзей у Расеі (і ў Беларусі таксама) доўгія гады ахвоча прымалі ідэалёгію «русского мира» — цалкам ці кавалкамі. Часта не разумеючы, што для расейскага кіраўніцтва фраза «Мы — фактычна адзін народ» прыхоўвае гатоўнасьць зьнішчыць тых, хто з гэтым не пагодзіцца.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG