Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны заклікаў да штодзённых пратэстаў у Расеі і Беларусі супраць вайны


«Я не магу, не жадаю і ня буду маўчаць, гледзячы, як псэўдагістарычнае трызьненьне аб падзеях 100-гадовай даўнасьці стала падставай для таго, каб расейцы забівалі ўкраінцаў, а тыя, абараняючыся, забівалі расейцаў», — напісаў адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксей Навальны, які сядзіць у турме.

«Я з СССР. Я там нарадзіўся. І галоўная фраза адтуль — з майго дзяцінства — „барацьба за мір“. Я заклікаю ўсіх выходзіць на вуліцы і змагацца за мір», — піша палітык.

«Чакаць нельга ані дня. Дзе б вы ні былі. У Расеі, Беларусі ці на другім баку плянэты. Выходзьце на галоўную плошчу вашага горада кожны будны дзень у 19:00 і ў 14:00 у выходныя і сьвяты».

Навальны лічыць, што расейцы павінны, «сьціснуўшы зубы і перамогшы страх, выходзіць і патрабаваць спыненьня вайны». «Кожнага арыштаванага павінны замяніць двое», — напісаў Навальны.

«Усё мае цану, і цяпер, вясной 2022 году, гэтую цану павінны плаціць мы. Больш няма каму. Давайце ня „быць супраць вайны“. Давайце змагацца супраць вайны», — гаворыцца ў звароце Навальнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG