«Ён і іншыя вайскоўцы ўжо тыдзень ня ў частцы — на мяжы з Украінай. Жывуць там у намётах, ахоўваюць пантонны мост. Яны ня маюць доступу ў інтэрнэт, таму не валодаюць інфармацыяй. Але іх камандзір ім сказаў, што Зяленскі здаўся — вось якая хлусьня і прапаганда», — кажа маці.
Яна кажа, што іншыя бацькі ня паведамляюць сваім дзецям у войску, што ідзе вайна.
«Я стамілася сварыцца, да многіх рэальна не даходзіць, што адбываецца», — дадала маці.