Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Няма электронных сьпісаў пасажыраў. Імёны перапісвалі ўручную». Пасажыры расказваюць аб праблемах на Беларускай чыгунцы

«Няма электронных сьпісаў пасажыраў. Імёны перапісвалі ўручную». Пасажыры расказваюць аб праблемах на Беларускай чыгунцы


Чыгуначны пераезд
Чыгуначны пераезд

Беларусы сутыкаюцца з праблемамі пры пасадцы на цягнікі. Зьвесткі пасажыраў праваднікі перапісваюць уручную, некаторым выдаюць квіткі, запоўненыя ад рукі, піша «Наша ніва».

Жанчына, якая ехала сёньня цягніком Менск — Горадня, расказала, як праходзіла пасадка.

«Пры пасадцы людзей не маглі праверыць, бо ў праваднікоў не было электронных сьпісаў. Колькасьць пасажыраў, іх імёны — недаступныя. У мяне электронны квіток, мне пры пасадцы трэба толькі пашпарт паказаць. У гэты раз я паказала, мяне запісалі. Спыталі, якое ў мяне месца (раней, да ўзлому, мне самой яго называлі). Прыйшлося глядзець электронны квіток і назваць. Потым ужо да мяне падыходзілі і пыталіся нумар квітка».

Сам цягнік выехаў своечасова. Пра такія ж праблемы расказваюць і пасажыры, якія ехалі цягніком на Гомель.

Пра часовы брак у працаўнікоў БЧ электронных сьпісаў пасажыраў паведамілі і чытачы Свабоды. «Беларускую чыгунку, падобна, добра ўзламалі. Пры пасадцы запісвалі маё прозьвішча, ініцыялы і таксама нумар месца», — напісаў адзін з пасажыраў.

Паведамляюць таксама, што нельга аплаціць квіткі банкаўскай карткай.

На сайце чыгункі папярэджваюць, што купля і вяртаньне электронных квіткоў праз інтэрнэт часова недаступныя «з тэхнічных прычынаў». Гэта тычыцца цягнікоў з нумараванымі месцамі нацыянальных і міжнародных маршрутаў. Аформіць квіткі на іх можна ў касах.

У страйкаме «Нашай ніве» расказалі, што праз узлом пашкоджаная аўтаматычная сыстэма кіраваньня «Экспрэс», якая адказвае за квіткі.

Учора былі і іншыя паломкі.

«Не працавала дыспэтчарская цэнтралізацыя „Нёман“. Паўтары гадзіны былі сурʼёзныя праблемы з рухам — усе езьдзілі па тэлефонных указаньнях. Можна сказаць, чыгунка працавала на ручным кіраваньні», — дадаюць страйкамаўцы.

27 лютага паведамлялі пра хакерскую атаку на Беларускую чыгунку.

«Акцыі зьдзейсьненыя дзеля салідарнасьці з украінскім народам і з мэтай аказаньня яму дапамогі ў вайне супраць расейскага агрэсара. У выніку фізычна пашкоджаныя прылады сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня, а таксама кантактная сетка БЧ. Частка абсталяваньня не падлягае аднаўленьню. Паралізаваны рух на некалькіх участках дарогі», — заяўляла арганізацыя былых сілавікоў BYPOL.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG