Сайт беларускай афіцыйнай газэты «СБ. Беларусь сегодня» перастаў адкрывацца 27 лютага, сёньня ён таксама не дасяжны.
27 лютага кібэрпартызаны заявілі аб тым, што ўзламалі ўнутраную сетку БЧ і чыгунка пераходзіць у ручны рэжым кіраваньня.
Паводле іх, мэта атакі — запаволіць перакідваньне расейскіх войскаў і даць украінцам больш часу на адбіцьцё нападу. Сайт Беларускай чыгункі цяпер не адкрываецца.
Таксама не адкрываюцца сайты Беларускага радыё (radiobelarus.by), Цэнтравыбаркаму(rec.gov.by) і сайт belarus.by.
Тым часам Літва, Латвія, Эстонія і Польшча зьвярнуліся да Meta\Facebook, Twitter, Google, YouTube аб прыпыненьні акаўнтаў расейскіх і беларускіх дзяржаўных установаў, падкантрольных дзяржаве СМІ, а таксама асабістых акаўнтаў кіраўніцтва гэтых краінаў і іх блізкіх, якія «пасьлядоўна распаўсюджваюць дэзынфармацыю аб сытуацыі ва Ўкраіне», — паведаміў урад Літвы.