Пра гэта паведамляе ініцыятыва дапамогі палітвязьням Dissident.by.
На гэты момант праваабаронцам вядомыя 725 прозьвішчаў затрыманых за ўдзел у антываенных акцыях 27 студзеня.
МУС РБ паведамляе пра «амаль 800» затрыманых грамадзянаў, дзеяньням якіх дадуць «праўную ацэнку». Сілавікі зазначылі, што сярод арыштаваных ёсьць людзі, якіх прыцягвалі да адказнасьці раней за «аналягічныя парушэньні».