Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не — вайне!», «Слава Ўкраіне!» Як беларусы пратэставалі ў дзень рэфэрэндуму. ФОТА

Лякальныя акцыі пратэсту супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну прайшлі 27 лютага ў Менску і розных гарадах Беларусі. Акцыі супалі з асноўным днём галасаваньня на рэфэрэндуме аб зьмяненьні Канстытуцыі, які мае на мэце яшчэ больш умацаваць уладу Аляксандра Лукашэнкі.

Напярэдадні дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская заклікала суграмадзян да 14 гадзін прыйсьці на выбарчыя ўчасткі і «актыўна выказаць пратэст супраць вайны».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі затрымалі больш за 200 чалавек у Менску, Баранавічах, Лідзе, Докшыцах, Горадні, Полацку, Наваполацку, Жодзіне, Віцебску, Сьветлагорску, Гомлі, Заслаўі, Магілёве, Бабруйску, Слуцку, Пінску, Копішчы.

XS
SM
MD
LG