Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не выконвайце злачынных загадаў». Павал Латушка зьвярнуўся да беларускіх вайскоўцаў


Павал Латушка
Павал Латушка

Апазыцыйны палітык прапанаваў вайскоўцам Беларусі не выконваць злачынных загадаў Лукашэнкі.

«Вы маеце поўнае права не выконваць загады так званага галоўнакамандуючага, грамадзяніна Лукашэнкі. Ён не зьяўляецца прэзыдэнтам. Ён будзе аддаваць злачынныя загады, якія вы таксама ня маеце права выконваць. І ў вас ёсьць поўныя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусі адмовіцца ад іх выкананьня», — сказаў Латушка.

Ён падкрэсьліў, што вайскоўцы маюць два варыянты дзеяньняў.

  • «Ідзіце і атрымлівайце зброю, пераходзьце на бок Узброеных сілаў Украіны, абараняйце тэрытарыяльную цэласьць і сувэрэнітэт Украіны. Абараняйце Беларусь ад дыктатуры».
  • «Не прымайце позву, зьмяніце месца жыхарства, не адказвайце на незнаёмыя тэлефоны».

Штаб апазыцыйных сілаў тым часам заклікае беларусаў зьбірацца а 17:00 каля будынку Генэральнага штабу ў Менску, у іншых гарадах — на цэнтральных плошчах і каля гарадзкіх адміністрацыяў.

«Беларусы паказалі, што гатовыя адкрыта выказваць пратэст супраць вайны. Наступны крок — агульны збор у 17:00 каля будынку Генэральнага штабу. Толькі афіцэры зараз могуць прыняць гэтае рашэньне, толькі камандаваньне можа спыніць нашыя войскі», — паведамляецца ў тэлеграм-канале Сьвятланы Ціханоўскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG