26 лютага некаторыя жыхары беларускай сталіцы прынесьлі кветкі да ўкраінскай амбасады ў знак спачуваньня і салідарнасьці з украінскім народам і пратэсту супраць нападу на Ўкраіну, які ўчыніла Расея пры падтрымцы Лукашэнкі.
«Дарагія сябры! Хацеў бы выказаць словы падзякі за салідарнасьць з народам Украіны ў гэты час. І за кветкі, якія вы прыносіце да Пасольства. Я працаваў у Лёндане, Парыжы, Атаве, дзе такія акцыі ёсьць звычайнай справай. Але я захапляюся вашай мужнасьцю рабіць гэта тут, у Менску, дзе сёньня дэманстрацыя свайго нэгатыўнага стаўленьня да вайны, разьвязанай Расеяй супраць украінскага народу, можа быць небясьпечнай. Дзякуй! Слава сяброўству ўкраінскага і беларускага народаў!» — напісаў амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.