Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
Санкцыі закранаюць прадпрыемствы абароннага сэктару і фінансавыя ўстановы — два сэктары беларускай эканомікі, якія цесна зьвязаныя з Расеяй.
Хто патрапіў пад санкцыі?
Юрыдычныя асобы
- Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі «Белінвэстбанк»
- Банк «Дабрабыт»
- ТАА «БЕЛІНВЭСТ-інжынірынг»
- ЗАТ «Белбізнеслізінг»
- Менскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ),
- Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт
- «БЕЛСПЕЦЗЬНЕШТЭХНІКА»
- ААТ «КБ «Радар», якая кіруе кампаніямі холдынгу «Сыстэмы радыёлякацыі»
- ААТ «558 авіяцыйны рамонтны завод»
- ААТ «Інтэграл»
- ТАА «Абаронныя ініцыятывы»
- УП «Мінатор-Сэрвіс»
- НВАТАА «АКБ ТСП»
- Кампанія Synesis
- ТАА «24×7 Паноптэс»
Фізычныя асобы
- Міністар абароны Віктар Хрэнін
- Дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч
- Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзьмітры Пантус
- Намесьнік старшыні Дзяржкамваенпраму Вячаслаў Расалай
- Уладальнік Synesis Аляксандар Шатроў
- Бізнэсовец Аляксандр Зайцаў з атачэньня Лукашэнкі
- Гендырэктар МЗКЦ Аляксей Рымашэўскі
- Намесьнік гендырэктара МЗКЦ Аляксандр Вецяневіч