Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перасталі адкрывацца сайты Беларускай валютна-фондавай біржы і Нацыянальнага банку


Ілюстрацыйнае фота. Нацбанк Беларусі
Ілюстрацыйнае фота. Нацбанк Беларусі

Усьлед за сайтам Нацыянальнага банку Беларусі 22 лютага перастаў адкрывацца сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.

Замест зьместу галоўнай старонкі карыстальнікі бачаць паведамленьне «Не ўдаецца атрымаць доступ да сайту».

На таргах у Беларусі 22 лютага даляр і эўра дасягнулі рэкордаў на тле падзеяў на Данбасе: даляр падаражэў амаль на 7 капеек, эўра — крыху больш як на 6. Гэта гістарычныя максымумы курсаў замежных валют у Беларусі. У абменьніках сёньня відаць чэргі.

На фоне падзеньня беларускага рубля сёньня ўдзень перастаў адкрывацца сайт Нацыянальнага банку Беларусі.

Абноўлена: каля 17-й гадзіны сайт Беларускай валютна-фондавай біржы аднавіў працу. Сайт Нацыянальнага банку на 17.30 па-ранейшаму недаступны. Прэс-служба банку ў сацыяльных сетках ніяк не камэнтуе гэтага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG