Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі скарацілася колькасьць супрацоўнікаў ЕРАМ, гэта першае скарачэньне за 10 гадоў


Сядзіба кампаніі ЕРАМ у Менску
Сядзіба кампаніі ЕРАМ у Менску

Беларускі офіс ЕРАМ ужо не найбольшы, першае месца цяпер за Ўкраінай.

Паводле зьвестак EPAM, у канцы мінулага году ў офісах кампаніі ў Беларусі працавалі крыху больш за 9,4 тысячы вытворчых спэцыялістаў. Гэта амаль на 2,5% менш, чым на канец 2020 году, паведамляе dev.by.

Беларускі офіс ЕРАМ скараціўся ўпершыню за 10 гадоў, і ён ужо не найбольшы.

На пачатак 2022 году ва ўкраінскіх офісах EPAM працавалі амаль 12,4 тысячы вытворчых спэцыялістаў. Летась іх стала больш на 36%. За апошнія пяць гадоў каманда такіх спэцыялістаў ва ўкраінскім EPAM расла ў сярэднім больш чым на 25% у год.

​Праз палітычны крызіс у Беларусі многія кампаніі рэлякуюць сваіх супрацоўнікаў у іншыя краіны.

Толькі з 1 сьнежня сілавікі затрымалі некалькіх топ-мэнэджараў і іншых заўважных прадстаўнікоў ІТ-кампаніяў: Дзяніс Насура (EPAM), Глеб Скуратаў (Oxagile), Дзьмітры Плашчынскі (сузаснавальнік і распрацоўнік WiFi Map), Андрэй Швыдрык (EPAM).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG