Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, што палітвязень Мікіта Емяльянаў галадае ўжо 14-ы дзень. 10 дзён ён ня піў ваду


Мікіта Емяльянаў у судзе, архіўнае фота
Мікіта Емяльянаў у судзе, архіўнае фота

Анархіст Мікіта Емяльянаў пачаў «сухую галадоўку» 3 лютага. Празь дзесяць дзён ён пачаў піць ваду, бо ягоны стан моцна пагоршыўся.

Емяльянаў адмаўляецца прымаць ежу дагэтуль, паведамляе тэлеграм-канал АЧК-Беларусь.

Так палітвязень пратэстуе супраць кепскага стаўленьня да яго. З 18 студзеня ён у штрафным ізалятары, у яго знаходзяць усё новыя парушэньні рэжыму. Прыкладам, ён адмаўляецца прыбіраць дворык для прагулак за іншымі зьняволенымі, якія плююць, пакідаюць у ім недакуркі, бо пасьля сябе Мікіта пакідае двор чыстым.

16 лютага па ягонай справе аб злосным парушэньні рэжыму павінна было прайсьці чарговае паседжаньне. Але судзьдзю не пусьцілі ў СІЗА праз падвышаную тэмпэратуру. Емяльянаву пагражае яшчэ два гады пазбаўленьня волі ў дадатак да яго неадбытага тэрміна.

Мікіта Емяльянаў вучыўся на 3 курсе БНТУ. Яго затрымалі ў кастрычніку 2019 году праз падазрэньне ў нападах на будынак Менскага гарадзкога суду і СІЗА на Валадарскага. Свой учынак хлопец патлумачыў пратэстам супраць перасьледу палітвязьняў.

У сакавіку 2020 году Емяльянава асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня, у выніку апэляцыі пакараньне зьменшылі да 4 гадоў. Спачатку вязень адбываў тэрмін у Бабруйскай калёніі, дзе яго зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу, потым як парушальніка рэжыму перавялі ў Магілёўскую крытую турму.

Ягоны паплечнік Іван Комар выйшаў з калёніі ранй да канца тэрміну па УДВ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG