Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша Ніва»: паўторныя затрыманьні былых палітвязьняў і «хімікаў» у Беларусі зьвязаныя з чатам «Волейбол по выходным»


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», апошнія затрыманьні «палітвязьняў-хімікаў» зьвязаныя з чатам «Волейбол по выходным», які днямі быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Яшчэ ў студзені беларускія праваабаронцы паведамлялі, што супрацоўнікі КДБ наведалі «хіміі» — папраўчыя ўстановы № 17 у Гомлі, № 45 у Сушках, № 10 у Віцебску і іншыя. Палітвязьняў-«хімікаў» дапытвалі, забіралі ў іх для экспэртызы мабільныя тэлефоны.

14 лютага «экстрэмісцкім фармаваньнем» паводле рашэньня КДБ прызналі чат «Волейбол по выходным».

15 лютага беларускія праваабаронцы паведамілі, што:

  • затрымалі былога палітвязьня Юрыя Касьцюка, які вызваліўся 6 студзеня,
  • супрацоўнікі КДБ правялі вобшук і адвезьлі ў невядомым кірунку палітвязьня Станіслава Паўлінковіча, які знаходзіўся ў ПУАТ-39 у Крупках,
  • у ПУАТ-49 у Шклове затрымалі Георгія Васіленку,
  • у ПУАТ-45 сілавікі наведалі і дапыталі як сьведку па крымінальнай справе палітвязьня Левона Халатр'яна,
  • перастаў выходзіць на сувязь палітвязень Віктар Пархімчык з ПУАТ-45, забралі тэлефоны ў вязьняў ПУАТ-49,
  • а 16 лютага на «хіміі» ў Камянецкім раёне затрымалі палітвязьня Дзяніса Граханава, якога раней асудзілі за надпіс «Не забудзем» каля месца гібелі Тарайкоўскага.

Як адзначае «Наша Ніва», магчыма, з той жа справай зьвязаныя вобшукі па месцах прапіскі Аляксея Ліпеня і Марыны Касінеравай, якія супрацоўнікі КДБ правялі ў рамках справы па арт. 361-1 КК РБ «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо ўдзел у ім». Выданьне адзначае, што пакуль не валодае інфармацыяй, што было ў чаце «Волейбол по выходным», чаму ён стаў аб’ектам увагі сілавікоў.

«Экстрэмісцкімі фармаваньнямі» ў Беларусі ўжо прызнаныя шматлікія апазыцыйныя структуры, тэлеграм-каналы, чаты мікрараёнаў і паселішчаў і нават раней легальныя СМІ. Адпаведнае рашэньне прымае нават ня суд, а самі сілавыя структуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG