Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алімпіяда-2022. СМІ: 15-гадовую расейскую фігурыстку падазраюць ва ўжываньні допінгу

абноўлена

Каміла Валіева ў час выступу
Каміла Валіева ў час выступу

Арганізацыйны камітэт зімовых Алімпійскіх гульняў у Пэкіне ўжо двойчы пераносіў цырымонію ўзнагароджаньня ў фігурным катаньні. Мэдыя пішуць пра падазрэньні на допінг у расейскай спартоўкі і юрыдычныя разборы вакол гэтага.

На зімовых Алімпійскіх гульнях у кітайскім Пэкіне першы сур'ёзны скандал. Пасьля завяршэньня камандных спаборніцтваў у фігурным катаньні, перамогу ў якіх атрымалі расейскія алімпійцы, аргкамітэт Гульняў ужо двойчы пераносіў цырымонію ўзнагароджаньня. Паводле мэдыя, прычынай маг стаць станоўчы допінг тэст у адной расейскіх фігурыстак.

Як піша РБК, сьляды забароненага прэпарату, які выкарыстоўваецца пры парушэньнях работы сэрца, маглі знайсьці ў крыві расейскай фігурысткі Камілы Валіевай. Крыніцы выданьня паведамляюць, што гэта трымэтазыдын. 15-гадовая Валіева паказала найлепшы вынік у рамках камандных спаборніцтваў і стала першай фігурысткай у гісторыі Алімпійскіх гульняў, якая выканала чацьвярны скачок.

У сытуацыі зараз разьбіраюцца некалькі групаў юрыстаў, паколькі праблемай стаў узрост спартоўкі. Ёй яшчэ няма 16 гадоў, а таму афіцыйна яе ня могуць абвінаваціць у парушэньні антыдопінгавых правіл. Нібыта менавіта з гэтым і зьвязаны зацягнуты разбор.

Прадстаўнік МАК Марк Адамс адмовіўся камэнтаваць паведамленьні пра допінг Валіевай, якія, на яго думку, зьяўляюцца, «спэкуляцыямі». Таксама ён адзначыў, што МАК перадаў паўнамоцтвы па допінг-тэстах Спартоваму арбітражнаму суду (CAS) і Міжнароднаму агенцтву тэставаньня.

Нагадаем, што спартоўцам з Расеі ў Пэкіне-2022 чарговы раз на Алімпійскіх гульнях забаранілі выступіць пад сваім сьцягам і са сваім гімнам. Гэта зьвязана з буйнымі махінацыямі з допінгам на Гульнях у Сочы ў 2014 годзе, калі адбываліся махлярствы з допінг-пробамі, уключна з падменай мачы спартоўцаў на «чыстую» ад допінгавых прапаратаў.

Шматлікія расейскія атлеты тады атрымалі дыскваліфікацыі за выкарыстаньне забароненай фармакалёгіі. Аднак тыя скандалы ня сталі апошнімі: ужываньне допінгу ў расейцаў фіксавалі і перад летнімі Алімпійскімі гульнямі ў Токіё, якія адбыліся ў 2021 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG