Допінг у весьляроў быў знойдзены пасьля правядзеньня пазаспаборніцкага тэставаньня ў сярэдзіне чэрвеня на зборах у Грэцыі. Абодвух спартоўцаў адабралі на Алімпійскія гульні ў Токіё, аднак выключылі са складу ў сувязі з падазрэньнем ва ўжыцьці допінгу.
Як паведамляе «Эхо Москвы», першапачаткова весьляроў меліся зьмяніць у парнай чацьвёрцы двое іншых спартоўцаў. Аднак пасьля выкрыцьця допінг-пробаў Б трэнэрскі штаб зборнай Расеі прыняў рашэньне зьняць з выступу на Алімпіядзе экіпаж мужчынскай чацьвёркі парнай, у якой меліся выступіць Маргачоў і Сорын.
Міжнародная фэдэрацыя веславаньня паведаміла, што расейскіх спартоўцаў заменіць на Алімпіядзе экіпаж мужчынскай чацьвёркі парнай зь Літвы.