Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Савеце бясьпекі абмеркавалі, як беларусаў пазбаўляць грамадзянства


Паседжаньне Савету бясьпекі 8 лютага 2022
Паседжаньне Савету бясьпекі 8 лютага 2022

Лукашэнка падтрымаў прапанову Савету бясьпекі аб завочным крымінальным перасьледзе апанэнтаў і пазбаўленьні беларускага грамадзянства.

На паседжаньні Савету бясьпекі з удзелам Лукашэнкі 8 лютага між іншага абмяркоўвалі тэму пазбаўленьня беларусаў грамадзянства. Пра гэта заявіў дзяржсакратар Савету бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, якога цытуе БелТА.

«Няхай кожны здраднік задумаецца: працягваць шкодзіць краіне або паводзіць сябе годна», — сказаў з гэтай нагоды Вальфовіч.

Таксама на паседжаньні Савету бясьпекі абмяркоўвалася магчымасьць завочнага крымінальнага перасьледу. Вальфовіч сказаў, што Лукашэнка падтрымаў гэтую прапанову.

Ён паведаміў, што на паседжаньні таксама абмяркоўваліся захады ў пэрыяд падрыхтоўкі і правядзеньня рэфэрэндуму.

«Мы ўлічылі тыя падзеі, якія адбыліся ў Беларусі ў жніўні 2020 году. Зрабілі дадатковыя высновы з сытуацыі ў Казахстане ў 2022 годзе», — дадаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG