Лізавета ІІ, 63-ці манарх Вялікай Брытаніі, лічыцца ў сваёй краіне сымбалем нацыянальнай стабільнасьці. Яна ўзышла на пасад 6 лютага 1952-га, у 21 год, і паабяцала прысьвяціць сябе служэньню айчыне. Яна — манарх, які правіць найдаўжэй у сьвеце, і рэкардсмэнка сярод манархаў у працягласьці жыцьця.