У Лёндане члены Ганаровай артылерыйскай роты зрабілі 41 стрэл з гармат, па стрэлу штохвіліны, паведамляе Sky News.
Гарматы ў Лёндане стралялі ва ўнісон з армейскімі падразьдзяленьнямі з усёй Брытаніі, уключаючы Бэлфаст, Кардыф і Эдынбург, а таксама брытанскую заморскую тэрыторыю Гібральтар.
Залпы прагучаць таксама на брытанскіх вайсковых караблях у адкрытым моры. Прынц Філіп служыў ваенна-марскім афіцэрам падчас Другой сусьветнай вайны і займаў пасаду лорда-адмірала.
Мерапрыемствы закрытыя для грамадзкасьці з прычыны абмежаваньняў на распаўсюджваньне каранавірусу, а самі вайскоўцы ў масках.
Каля будынка парлямэнта Аўстраліі ў Канбэры таксама прайшоў вайсковы салют.
Падобныя вайсковыя салюты таксама гучалі на сьмерць каралевы Вікторыі ў 1901 годзе і Ўінстана Чэрчыля ў 1965 годзе.
Раней паведамлялася, што пахаваньне прынца Філіпа ня будзе публічным, і брытанскую грамадзкасьць папросяць не спрабаваць удзельнічаць у пахаваньнях.
Муж каралевы Вялікабрытаніі прынц Філіп памёр 9 красавіка ва ўзросьце 99 гадоў.