Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускай чыгунцы спатрэбілася 10 дзён, каб аднавіць онлайн-сэрвісы пасьля ўзлому, адказнасьць за які ўзялі «Кібэрпартызаны»


Беларуская чыгунка
Беларуская чыгунка

Трэцяга лютага Беларуская чыгунка паведаміла аб аднаўленьні афармленьня электронных квіткоў на цягнікі гарадзкіх і рэгіянальных ліній.

24 студзеня ў Беларускай чыгункі адбыўся маштабны збой, празь яго немагчыма было набываць квіткі праз онлайн-сэрвісы. Адказнасьць за гэты збой узялі на сябе «Кібэрпартызаны».

Ён рабіўся з мэтаю запаволіць рух расейскіх вайсковых цягнікоў на анансаваныя ў Беларусі вучэньні. «Кібэрапартызаны» запатрабавалі вызваліць 50 палітвязьняў, якім патрэбна тэрміновая мэдыцынская дапамога, і прыпыніць групаваньне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.

Аднавіць магчымасьць афармляць білеты онлайн Беларуская чыгунка змагла толькі 3 лютага, паведамляе сайт чыгункі. За некалькі дзён да гэтага аднавілася магчымасьць набываць квіткі з нумараванымі месцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG