Ліст апублікаваў у сваім тэлеграм-канале дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Францішак Вячорка.
Эўрадэпутаты зьвярнулі ўвагу на тое, што, калі расейскія войскі застануцца ў Беларусі, гэта «варта разглядаць як акупацыю Беларусі».
«Любое дыпляматычнае рашэньне аб стрымліваньні магчымай агрэсіі Расеі супраць Украіны павінна ўключаць незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі, а не адбывацца яе коштам», — падкрэсьлілі яны.
Эўрадэпутаты падкрэсьлілі сваю прыхільнасьць да сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і нязьменнасьці межаў усходнеўэрапейскіх партнэраў ЭЗ.