Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся першыя сьведчаньні перакідваньня сілаў Расгвардыі, — расьсьледнікі CIT


Расейскія салдаты ў Растоўскай вобласьці. Ілюстрацыйны здымак
Расейскія салдаты ў Растоўскай вобласьці. Ілюстрацыйны здымак

Апошнія дні ў розных крыніцах сталі зьяўляцца сьведчаньні аб перакідцваньні па тэрыторыі Расеі тэхнікі Войскаў нацыянальнай гвардыі, якія ўваходзяць у склад Расгвардыі. Пра гэта паведамляе расьсьледніцкая група Conflict Intelligence Team.

На відэа, апублікаваным 31 студзеня, на чыгуначных плятформах відаць тэхніка, характэрная для ВНГ: БТР-80 у пясочна-ахоўным камуфляжы, бронеаўтамабілі «Зорка-У», розныя вайсковыя грузавікі камуфляжнага колеру з жоўтымі сьвятлоадбівальнымі палосамі на бартах, а таксама аўтамабілі вайсковай аўтаінспэкцыі з сымболікай ВНГ.

Паводле базы дадзеных РЖД, як пішуць расьсьледнікі, цягнік едзе з Архангельску, а само відэа, па словах аўтара, зьнятае ў пасёлку Каноша больш як за 400 кілямэтраў на поўдзень — гэта значыць, эшалён накіроўваецца на поўдзень.

«Характэрна, што на транспартных сродках, якія перавозяцца, адсутнічаюць нумарныя знакі. Нешта падобнае мы ўжо назіралі летам 2020 году, калі на фоне пратэстаў у Беларусі была сфармаваная рэзэрва сіл АМАПу Расгвардыі, які на грузавіках без нумарных знакаў, але без бронетранспартэраў, быў перакінуты да мяжы», — гаворыцца ў тэлегпам-канале CIT.

Акрамя відэасьведчаньняў, існуюць і іншыя прыкметы перакідваньня расгвардзейцаў. Крыніца томскага выданьня ТВ2 паведаміла аб перакідваньні 130 вайскоўцаў Расгвардыі самалётам Іл-76 з Томску ў Курск, патлумачыўшы гэта «напружанасьцю на мяжы з Украінай». Пацьвярджэньняў гэтай інфармацыі нам знайсьці не ўдалося, аднак яшчэ 28 студзеня з дапамогай сэрвісу Flightradar24 быў знойдзены Іл-76 Расгвардыі, які ляцеў у напрамку Крыма.

CIT інфармуе, што пакуль не назіраў разьмяшчэньня расгвардзейцаў у лягерах ці населеных пунктах каля межаў Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG