Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мяне сярод узнагароджаных, дзякуй Богу, не было»


«Мяне сярод узнагароджаных, дзякуй Богу, не было»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:14:06 0:00
Наўпроставы лінк

Сёмы, апошні эпізод першага сэзону падкаста доктара Ўладзімера Мартава «На вайне з COVID-19» пра першую хвалю каранавірусу ў Беларусі.

Неўзабаве споўніцца год, як прадстаўніку знакамітай віцебскай дынастыі лекараў, кандыдату мэдычных навук, загадчыку аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай гарадзкой клінічнай лякарні хуткай мэдычнай дапамогі Ўладзімеру Мартаву не падоўжылі кантракт.

Уладзімер Мартаў стаў першым лекарам у краіне, які ў красавіку 2020 году, у разгар эпідэміі каранавірусу, не пабаяўся публічна агучыць свае думкі пра тое, што адбывалася тады ў шпіталях, акрэсьліўшы сапраўдныя маштабы хваробы ў Беларусі.

Пра што вы даведаецеся ў сёмым выпуску

Як доктар Мартаў і ягоная жонка хварэлі на COVID-19
Сьмерць загадчыка катэдры ЛОР-хваробаў і ягонай жонкі
Чаму людзі, якія перажылі ковід, паміралі ад ускладненьняў
Дырэктыўны характар ковіднай статыстыкі
Як ўлады абвясьцілі перамогу над ковідам
І чаму сярод узнагароджаных мэдыкаў не было доктара Мартава
Канец першай хвалі і перадышка
XS
SM
MD
LG