Франак Вячорка піша, што ініцыявалі вылучэньне дэпутаты нарвэскага парлямэнту — лідэр Хрысьціянска-дэмакратычнай партыі Алаўг Балестад і прадстаўнік Кансэрватыўнай партыі Хёрэк Эльвенс.
У 2021 годзе Сьвятлана Ціханоўская была вылучаная на Нобэлеўскую прэмію міру шэрагам палітыкаў. Яе шанцы ацэньваліся як досыць высокія. Ляўрэатамі сталі Марыя Рэса, філіпіна-амэрыканская журналістка, і галоўны рэдактар маскоўскай «Новой газеты» Дзьмітрый Муратаў.