Ужо можна купіць квіткі на цягнікі з нумараванымі месцамі, інфармуе прэс-служба БЧ. Працягваецца аднаўленьне магчымасьці набыцьця квіткоў на саставы зь ненумараванымі месцамі.
Колькі часу запатрабуе поўнае аднаўленьне сыстэмаў, прэс-служба не гаворыць.
Пры афармленьні білетаў карыстальнікі могуць зьвярнуцца па падтрымку ў кантакт-цэнтар Беларускай чыгункі па тэлефоне 151 або на электронную пошту brail@rw.by.
Раней адказнасьць за збой у працы сэрвісу ўзяла на сябе суполка «Кібэрпартызаны». Яны запатрабавалі вызваліць 50 палітвязьняў, якім патрэбна тэрміновая мэдыцынская дапамога, і прыпыніць групаваньне расейскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі.
25 студзеня зьявілася інфармацыя, што КДБ і ААЦ шукалі датычных да ўзлому ва ўпраўленьні і разьліковым цэнтры Беларускай чыгункі.