На палітзьняволенага актывіста Паўла Вінаградава ціснуць у жодзінскай турме
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што на Паўла ў сьледчай турме №8 аказваецца ціск з боку адміністрацыі: яго паставілі на прафіляктычны ўлік як «схільнага да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасьці».
Таксама на яго ўжо склалі некалі рапартаў за «парушэньне правілаў унутранага распарадку».
Блогера і акстывіста Паўла Вінаградава затрымалі 22 сьнежня 2021 году ў прыватным доме ў Беразіно. Вядома, што Павал стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 130 КК (Распальваньне сацыяльнай варожасьці), ч. 2 арт. 367 КК (Паклёп на прэзыдэнта) і арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Музыкантак з Irdorath перавялі ў гомельскую турму
Музыкантак з гурту Irdorath Надзею Калач і Юлію Марчанку, прысуджаных да 2 і 1,5 гадоў пазбаўленьня волі, перавялі ў гомельскі СІЗА №3, паведамляе @by_culture.
Музыкаў з Irdorath затрымалі летась 2 жніўня і абвінавацілі па артыкуле 342 КК РБ («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») за песьні і музыку на маршах пратэсту ў жніўні 2020 году.
Новы адрас для лістоў:
Надзеі Калач, Юліі Марчанка
СІЗА-3, вул. Кніжная, 1А 246144 г. Гомель.