Працэс вёў судзьдзя Сяргей Шаціла.
Івуліну далі 2 гады калёніі агульнага рэжыму, паведаміла «Мэдыязона».
Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК).
Аляксандра затрымалі летась 3 чэрвеня ў ягонай кватэры. Ён адседзеў 30 дзён адміністрацыйнага арышту, а пасьля стаў фігурантам крымінальнай справы.
Пракурор у судовых спрэчках запатрабаваў ад суду пакараць Івуліна 2 гадамі калёніі, паведаміў @mediazona_by слухач з залі суду.
«Менсктранс» выставіў Аляксандру Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў нібыта за шкоду ад спыненьня руху падчас акцыяў пратэсту.
Сваёй віны Івулін не прызнаў, заявіў што дарог не перакрываў, а тым больш не займаўся арганізацыяй нейкіх акцый.