Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сына памерлага прадпрымальніка Вайцяховіча затрымаў ГУБАЗіК па вяртаньні з Латвіі


Памерлы Эдуард Вайцяховіч, на пахаваньне якога ў Беларусь ехаў сын Ільля
Памерлы Эдуард Вайцяховіч, на пахаваньне якога ў Беларусь ехаў сын Ільля

Ільля Вайцяховіч ехаў з Рыгі на пахаваньне свайго бацькі. Яго затрымалі наўпрост на мяжы.

На мяжы па прыезьдзе ў тэрыторыі Латвіі мужчыну доўга не ўпускалі ў краіну, піша reform.by. Ільля Вайцяховіч ехаў з Рыгі на пахаваньне свайго бацькі — Эдуарда Вайцяховіча, вядомага прадпрымальніка з Камарова на Мядзельшчыне.

Знаёмыя Ільлі расказалі, што праз 3 гадзіны зь Менску на мяжу прыехаў ГУБАЗіК і затрымаў яго. Затрыманы Вайцяховіч нібыта на падставе крымінальнага артыкулу «прапаганда антыдзяржаўнай дзейнасьці».

Цяпер Ільлю Вайцяховіча адправілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Яго затрымлівалі 12 жніўня 2020 году і адправілі на 15 сутак арышту.

Бацька затрыманага, вядомы беларускі бізнэсовец Эдуард Вайцяховіч у 1995-м стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. У наступным годзе Вайцяховіч адным зь першых падпісаўся за імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку. У 2002 годзе на былым хутары Падкасьцёлак Астравецкага раёну, Вайцяховіч стварыў у 2002 годзе адну зь першых у Беларусі аграсядзібаў. Таксама ён арганізаваў на радзіме фэстываль «Камарова — кола дзён».

У жніўні 2020 году выступіў супраць гвалту. Прыватная крама, якой ён валодаў, некаторы час страйкавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG