Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы дэпутат, які галасаваў за імпічмэнт Лукашэнкі, бізнэсовец Эдуард Вайцяховіч


Эдуард Вайцяховіч, архіўнае фота
Эдуард Вайцяховіч, архіўнае фота

У ноч з 11 на 12 студзеня памёр беларускі бізнэсовец Эдуард Вайцяховіч.

Пра ягоную сьмерць паведаміў у фэйсбуку Ігар Раханскі.

Эдуард Вайцяховіч нарадзіўся ў вёсцы Камарова Мядзельскага раёну. 10 гадоў быў дырэктарам Сьвірскага сельскагаспадарчага прафэсійнага ліцэю. Быў намесьнікам старшыні Мядзельскай раённай рады па разьвіцьці прадпрымальніцтва. У 1995-м стаў дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. У наступным годзе Вайцяховіч адным зь першых падпісаўся за імпічмэнт Аляксандру Лукашэнку.

«Пасьля 1996 году, калі я падпісаўся за імпічмэнт прэзыдэнту, пачалася куча праблем. Нам перакрывалі паветра, а ў 2002 годзе перарэзалі бюджэтнае фінансаваньне», — расказваў Эдуард Вайцяховіч у інтэрвію belmarket.by.

Тады Вайцяховіч стварыў Цэнтар разьвіцьця сельскага прадпрымальніцтва і перайшоў туды на працу. Цэнтар дапамагаў прадпрымальнікам і кансультацыямі, і з выбарам памяшканьняў, і з абсталяваньнем: паколькі ён працаваў па праекце ЭЗ, была магчымасьць аказваць фінансавую дапамогу. Побач, на былым хутары Падкасьцёлак Астравецкага раёну, Вайцяховіч стварыў у 2002 годзе адну зь першых у Беларусі аграсядзібаў. Таксама ён арганізаваў на радзіме фэстываль «Камарова — кола дзён».

У жніўні 2020 году выступіў супраць гвалту. Прыватная крама, якой ён валодаў, некаторы час страйкавала.

«Калі мы павесілі плякат і пачалі забастоўку, многія прыяжджалі, ціснулі рукі, сыгналілі, казалі: хлопцы, трымайцеся. Заўсёды трэба адстойваць сваю жыцьцёвую пазыцыю. Ня толькі набіты страўнік павінен быць вырашальным фактарам», — казаў тады Эдуард Вайцяховіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG