Суразмоўцы Znak.com у Дзяржаўнай думе паведамілі, што кандыдатуру Грызлова сёньня ўхваліў думскі камітэт у справах СНД. Канчатковае рашэньне аб зацьвярджэньні кандыдатуры на пасаду амбасадара ў Беларусі прыме прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Грызлоў можа прыступіць да выкананьня новых абавязкаў ужо ў сьнежні.
Цяперашні амбасадар Яўгеній Лук’янаў, які ўзначальвае дыпляматычную місію з сакавіка 2021 году, будзе адкліканы.
Барыс Грызлоў займае пасаду старшыні найвышэйшай рады партыі з 2002 году. У яго задачы ўваходзіць «агульнае палітычнае кіраўніцтва дзейнасьцю партыі», а таксама ўдзел ад «Единой России» ўва ўсіх расейскіх і замежных органах і арганізацыях.
Ад сьнежня 2015 году ён прадстаўляе Расею ў трохбаковай кантактнай групе для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе. У 2003–2011 гадах ён быў сьпікерам Дзяржаўнай думы, а з 2001 па 2003 год — кіраўніком МУС Расейскай Фэдэрацыі.