Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне забаранілі кнігу беларускага палітоляга, які крытыкуе Лукашэнку за «беларускі нацыяналізм»


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны забараніў увозіць і прадаваць на ўкраінскай тэрыторыі кнігу «Белорусский национализм против русского мира», напісаную беларускім палітолягам Кірылам Авяр’янавым-Мінскім і расейскім журналістам Уладзіславам Мальцавым.

Кніга выдадзеная няўрадавай арганізацыяй «Міжнародная маніторынгавая арганізацыя CIS-EMO», створанай з ініцыятывы Расеі ў 2003 годзе для назіраньня за выбарамі ў краінах Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

У анатацыі да кнігі адзначаецца, што ў Беларусі забароненая «агульнаруская ідэалёгія», якая прасоўвае «нацыянальнае адзінства вялікарусаў і беларусаў, нягледзячы на папулісцкія заявы Аляксандра Лукашэнкі накшталт „мы ж рускія людзі“».

Паводле аўтараў кнігі, «у беларускім грамадзтве з году ў год умацоўвае свае пазыцыі местачковы нацыяналізм, які традыцыйна мае антырасейскую накіраванасьць».

«Асабліва яскрава нацыяналістычныя тэндэнцыі праявіліся ў Беларусі ў сувязі з украінскім крызісам: дзясяткі маладых беларусаў накіраваліся на Данбас для ўдзелу ў карных апэрацыях супраць жыхароў гістарычнай Наваросіі».

Украіна з 2014 году абмяжоўвае пастаўкі кніг расейскіх выдавецтваў. Дазволы на ўвоз і рэалізацыю ва Ўкраіне расейскіх кніг выдае Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны. Такі дазвол атрымалі кнігі, выдадзеныя расейскім выдавецтвам «Попурри» ў сваёй менскай філіі. Сярод іх пераважна кнігі з парадамі наконт асабовага росту, посьпехаў у фінансах, прафэсіі і жыцьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG