Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень народзінаў Юрыя Захаранкі


Юры Захаранка
Юры Захаранка

Падзеі 4 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1591 — Слонім атрымаў герб.

1925 — У Менску прайшоў І-ы Усебеларускі зьезд настаўнікаў.

1948 — М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

1964 — Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю, ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім.

2004 — Прэзыдэнтам Грузіі быў выбраны лідэр «рэвалюцыі ружаў» Міхэіл Саакашвілі.

Міхэіл Саакашвілі, абраны прэзыдэнт Грузіі, студзень 2004
Міхэіл Саакашвілі, абраны прэзыдэнт Грузіі, студзень 2004

У гэты дзень нарадзіліся

1515 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1643 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном.

1729 — Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык.

1869 — Ядвігін Ш. , беларускі празаік, публіцыст, драматург.

Ядвігін Ш.
Ядвігін Ш.

1952 — Юры Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі (выкрадзены ў 1999 годзе).

Юры Захаранка
Юры Захаранка

1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.

Анатоль Майсеня
Анатоль Майсеня

1986 — Андрэй Краўчанка, беларускі лёгкаатлет, на Алімпіядзе ў Пэкіне (2008) заваяваў срэбны мэдаль у дзесяціборстве.

У памяці

1897 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1941 — Анры Бэргсон, францускі філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

1960 — Альбэр Камю, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

Альбэр Камю
Альбэр Камю

1961 — Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізыцы.

2021 — Уладзімер Станкевіч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG