Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча скасавала іспыты на веданьне польскай мовы для замежных мэдыкаў, уключна зь беларускімі


Польскія мэдыкі аказваюць дапамогу мігрантам
Польскія мэдыкі аказваюць дапамогу мігрантам

Вярхоўны суд Польшчы адмяніў частку пастановы Вышэйшай мэдычнай рады, якая патрабавала ад лекараў, якія атрымалі кваліфікацыю за межамі Эўразьвязу, пацьвярджаць веданьне польскай мовы.

Ва ўмовах пандэміі ў Польшчы дзейнічае асаблівы парадак прыёму на працу мэдыкаў з-за межаў Эўразьвязу.

Такі спэцыяліст можа працаваць толькі пасьля пацьверджаньня дыплёма ў консула, атрыманьня згоды ад міністра аховы здароўя і права займацца прафэсіяй ад раённай мэдычнай рады.

Акрамя таго, сёлета ў студзені Вышэйшая мэдычная рада пастанавіла, што ўсе лекары мусяць мець дакумэнты аб веданьні польскай мовы і мэдычную даведку.

Гэтую пастанову абскардзіў міністар аховы здароўя Адам Нядзельскі. Вярхоўны суд Польшчы часткова задаволіў яе, адмяніўшы частку, якая патрабуе іспытаў на веданьне польскай мовы.

«Заканадаўчае рэгуляваньне, якое ў пэўнай ступені спрашчае працэдуру доступу да прафэсіі лекара, ніякім чынам ня можа быць скажонае пастановамі прафэсійнага самакіраваньня, — адзначыў судзьдзя Адам Рэдзік. — У адпаведнасьці з Канстытуцыяй, органы дзяржаўнай улады абавязаныя змагацца з эпідэміяй і самастойна выбіраюць сродкі барацьбы зь ёй».

У канцы 2020 году Польшча істотна спрасьціла парадак выдачы іншаземцам дазволаў на мэдычную практыку, каб справіцца з дэфіцытам кадраў ва ўмовах пандэміі каранавірусу. Такой магчымасьцю актыўна карыстаюцца кваліфікаваныя лекары зь Беларусі, многіх зь якіх звольнілі за ўдзел у пратэстах, а таксама Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG