Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктару дома культуры, які залез на дрэва, каб абараніць дубы на Палесьсі, далі яшчэ 15 дзён арышту


Сьпілаваныя дубы і яліны ў дуброве каля Шчомысьліцы, 9 студзеня 2018 году. Ілюстрацыйнае фота
Сьпілаваныя дубы і яліны ў дуброве каля Шчомысьліцы, 9 студзеня 2018 году. Ілюстрацыйнае фота

Дырэктару дома культуры аграгарадка Ахова Пінскага раёну Аляксандру Дземчуку, які абараняў старыя дубы на Палесьсі, дадалі яшчэ 15 дзён арышту.

Усяго мужчына атрымаў ужо 30 дзён пакараньня.

Дземчука пакаралі за «непадпарадкаваньне міліцыі», піша «Белсат». Раней мужчыну пакаралі такім жа тэрмінам паводле таго ж артыкулу. Цяпер ён адбывае пакараньне.


Канфлікт са старажытнымі дубамі, бабулямі і АМАПам адбыўся на Палесьсі 22 сьнежня.

Камунальнікі прыехалі на могілкі аграгарадку Ахова на Піншчыне, каб сьпілаваць тры дубы, якім па 200-300 гадоў. Сеціва абляцеў здымак, на якім тры пэнсіянэркі з кіямі ў руках бароняць дрэвы.

Дырэктар мясцовага дома культуры Аляксандар Дзямчук зьбіраў подпісы супраць сьпілоўваньня дрэваў, а таксама залез на адзін з дубоў, каб уратаваць яго ад зьнішчэньня.

На могілкі прыбылі АМАП і ДАІ. Дземчука затрымалі. Пэнсіянэрак разагналі. Дубы сьпілавалі.

Як канфлікт падзяліў мястэчка Ахова на два лягеры, пісала «Медиазона».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG