Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2022 годзе жыльлёва-камунальныя паслугі ў Беларусі падаражэюць двойчы


Новыя будынкі ў раёне «Маяк Менску». Ілюстрацыйнае фота
Новыя будынкі ў раёне «Маяк Менску». Ілюстрацыйнае фота

Вызначылі тарыфы для насельніцтва ў сфэры жыльлёва-камунальнай гаспадаркі на будучы год.

Гэта вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі ад 23 сьнежня, апублікаванага ягонай прэс-службай.

«У выніку прымяненьня зацьверджаных тарыфаў жыльлёва-камунальныя плацяжы для насельніцтва ў разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыльцамі пры нарматыўным спажываньні імі паслуг павысяцца ў межах 5 даляраў у эквіваленце», — адзначаецца ў тлумачэньні.

Падвышэньне пройдзе ў два этапы. Ад 1 студзеня 2022 году — на 11,1 рубля (3,92 даляра) за жыльлёва-камунальныя паслугі, за выключэньнем ацяпленьня. Ад 1 чэрвеня — за цеплавую і электрычную энэргію, газ прыродны і звадкаваны на 3,04 рубля (1,08 даляра).

Пры гэтым удакладняецца, што ва ўмовах росту жыльлёва-камунальных плацяжоў будзе працягнута дзяржаўная падтрымка насельніцтва празь безнаяўныя субсыдыі. Іх атрымаюць грамадзяне пры ўмове, калі сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасьці.

Раней улады заяўлялі, што паступова выйдуць на 100-працэнтнае пагашэньне насельніцтвам жыльлёва-камунальных паслуг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG