Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавая інфляцыя на прадукты ў Беларусі перавысіла 12%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі гадавая інфляцыя ў кастрычніку склала 10,5%, паведамляе Белстат. Пры гэтым цэны на прадукты за год вырасьлі на 12,1% (у параўнаньні з кастрычнікам 2020 году).

Паводле дадзеных Белстату, харчовыя тавары ў кастрычніку ў гадавым выражэньні (у параўнаньні з кастрычнікам 2020 году) падаражэлі на 12,1%, нехарчовыя — на 10%, а платныя паслугі — на 8,6%.

За 10 месяцаў 2021 году інфляцыя агулам склала 8,5%, харчовыя тавары падаражэлі на 9,3%, нехарчовыя — на 9,1%, а платныя паслугі — на 6,3%.

За кастрычнік найбольш прыкметна падаражэла харчаваньне — на 1,4%, нехарчовыя тавары вырасьлі ў кошце на 0,6%, а платныя паслугі — на 0,4%. У цэлым месячная інфляцыя ў кастрычніку склала 0,9%.

Раней беларускія ўлады плянавалі ўтрымаць інфляцыю па выніках 2021 году ў межах 5%, пазьней перагледзелі свой прагноз да 9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG