Кіеўская гарадзкая рада мае разгледзець рашэньне аб перайменаваньні Старадарніцкага сквэру – 1 у гонар беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага.
Раней гэтую ініцыятыву падтрымала адпаведная камісія Кіеўскай гарадзкой рады, а цяпер — кіеўская грамадзкасьць. Наступны этап — галасаваньне за рашэньне на сэсіі Кіеўскай гарадзкой рады.
Перайменаваньне сквэру пры падтрымцы арганізацыі Free Belarus Cente, якая займаецца дапамогай беларускім уцекачам, ініцыяваў гомельскі актывіст Валер Сьляпухін. Ён зьехаў спачатку ў Кіеў, а цяпер у Польшчы.
Сквэр знаходзіцца ў Дняпроўскім раёне Кіева, на вуліцы Горадзенскай, названай у гонар беларускага абласнога цэнтру, побач зь яшчэ адной «беларускай вуліцай» у Кіеве Дзьвінскай, названай паводле аднайменнае беларускае ракі.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары разьлічваюць, што сквэр стане новым беларускім культурным клястэрам у Кіеве.
Канчатковае рашэньне кіеўскіх уладаў стане вядомае ў 2022 годзе.