Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскага актывіста, якога з ужываньнем гвалту затрымаў АМАП, пакаралі 15-дзённым арыштам


Валер Сьляпухін
Валер Сьляпухін

Валера Сьляпухіна затрымалі 18 кастрычніка. На яго на вуліцы Савецкай у цэнтры Гомля затрымалі супрацоўнікі АМАП.

Сілавікі прымянялі да актывіста фізычную сілу: душылі, павалілі на зямлю і прыціскалі нагой галаву. Гэты момант трапіў на відэа і фота. Відэазапіс быў разьмешчаны на тэлеграм-канале «Nexta», які 20 кастрычніка быў прызнаны экстрэмісцкім.

Сёньня Сьляпухіна судзілі за непадпарадкаваньне (артыкул 23.4 КаАП). Да суду актывіст быў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

«Непадпарадкаваньне я прызнаю часткова. Яно было выклікана тым, што супрацоўнікі АМАП заявілі, што я няправільна перайшоў дарогу, але ДАІ не выклікалі, не прадстаўляліся, а прымянялі да мяне фізычную сілу. Мне выкручвалі рукі, білі ў жывот, па нагах і пашкодзілі вока. Я прасіў мэдычнай дапамогі, але не атрымаў», — заявіў на судзе Валер Сьляпухін.

У пратаколе напісана, што ён «хапаўся за форму супрацоўнікаў, сядаў на зямлю, упіраўся, таму прымянілі фізычную сілу».

Судзьдзя пакараў яго арыштам на 15 сутак. Як доказ правапарушэньня ў судзе дэманстравалі відэа з тэлеграм-каналу «Nexta», які прызнаны экстрэмісцкім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG