Па інфармацыі праваабарончага рэсурсу spiski.live, інвэстар і дырэктар кампаніі Aivitam Дзьмітры Досаў асуджаны на 15 сутак. Суд адбыўся 13 сьнежня. За што менавіта судзілі бізнэсоўца і дзе ён адбывае пакараньне на гэты момант невядома.
Толькі з 1 сьнежня сілавікі затрымалі як мінімум 5 топ-мэнэджараў і іншых заўважных прадстаўнікоў ІТ-кампаній: Дзяніс Насура (EPAM), Глеб Скуратаў (Oxagile), Дзьмітры Плашчынскі (сузаснавальнік і распрацоўшчык WiFi Map), Андрэй Швыдрык (EPAM), піша dev.by.
15 сьнежня падчас паездкі ў Магілёўскую вобласьць Лукашэнка абазначыў праціўнікаў, неляяльных уладзе: «На прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасьці ў нас заўсёды былі праблемы. Айцішнікі і іпэшнікі ў вас таксама ёсьць... Каб не адбылося гэтага і цяпер і каб нам не прыйшлося зноў па вуліцах з аўтаматамі бегаць».