Паводле дзейнага заканадаўства, гэта максымальны тэрмін, калі чалавек можа знаходзіцца пад вартай падчас папярэдняга сьледзтва. Але Эдуард на волю так і не выйшаў, піша афіцыйны тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам, працягваць утрыманьне пад вартай даўжэй за 18 месяцаў можна, калі папярэдняе расьсьледаваньне скончылі, а матэрыялы крымінальнай справы перадалі фігуранту, каб азнаёміцца. Аднак дакладнай інфармацыі, ці завяршылі справа і ці знаёміліся з матэрыяламі Эдуард і ягоныя адвакаты, няма.
Адвакаты Эдуарда Бабарыкі знаходзяцца пад падпіскай аб невыдаваньні і ня могуць камэнтаваць сытуацыю.