Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Нямеччыны заявілі, што да сярэдзіны 2022 году «Паўночны паток – 2» не запрацуе


Станцыя Nord Stream 2 ў Нямеччыне
Станцыя Nord Stream 2 ў Нямеччыне

Нямецкі рэгулятар газавага рынку Фэдэральнае сеткавае агенцтва (Bundesnetzagentur) прагназуе, што канчатковае зацьвярджэньне спрэчнага газаправоду «Паўночны паток – 2» з Расеі ў Нямеччыну не абудзецца ў першай палове 2022 году.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай 16 сьнежня.

У лістападзе Bundesnetzagentur абвясьціла, што часова прыпыніла працэс сэртыфікацыі трубаправодаў коштам 12 мільярдаў долараў. Рэгулятар вызначыў, што швайцарскі апэратар Nord Stream 2 AG павінен спачатку стварыць юрыдычную асобу ў Нямеччыне.

Кіраўнік Bundesnetzagentur Ёхен Хоман паведаміў на прэс-канфэрэнцыі, што Nord Stream 2 AG ініцыявала працэс стварэньня нямецкай даччынай кампаніі, але не былі пададзены ўсе дакумэнты для аднаўленьня працэсу сэртыфікацыі.

«У першай палове наступнага году рашэньня ня будзе», — сказаў чыноўнік.
Нават калі рэгулятар атрымае ўсе неабходныя дакумэнты і ўзгадненьні, у Эўрапейскай камісіі будзе чатыры месяцы, каб разгледзець праект, каб пераканацца, што ён адпавядае энэргетычным дырэктывам ЭЗ. Пасьля гэтага ў Bundesnetzagentur ёсьць яшчэ два месяцы, каб правесьці выніковую атэстацыю.

Nord Stream AG напалову належыць расейскаму дзяржаўнаму «Газпрому» ў кансорцыюме з эўрапейскімі энэргетычнымі кампаніямі. Роля «Газпрома» ў праекце можа выклікаць праблемы, таму што, згодна з энэргетычным заканадаўствам ЭЗ, апэратары трубаправодаў і пастаўшчыкі газу ня могуць быць адной кампаніяй.

Газаправод, які падвоіць пастаўкі прыроднага газу ў Нямеччыну, быў завершаны ў верасьні 2021 году пасьля многіх гадоў спрэчак. Крытыкі кажуць, што праект павялічыць залежнасьць Эўропы ад расейскага газу і можа быць выкарыстаны для аказаньня палітычнага ціску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG