Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вайсковым бюджэце ЗША — $300 мільёнаў на падтрымку ўзброеных сіл Украіны, $150 мільёнаў на абарону краінаў Балтыі


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Сэнат ЗША ўхваліў праект абароннага бюджэту на наступны год, у ім закладзена $300 мільёнаў на падтрымку Ўзброеных сіл Украіны.

Прыняты дакумэнт накіравалі на зацьвярджэньне прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну.

Выдаткі на вайсковыя патрэбы ў 2022 годзе ўлады ЗША ацанілі ў $770 мільярдаў. Гэта на пяць працэнтаў больш, чым летась. $4 мільярды зь бюджэту плянуецца накіраваць на падтрымку Эўрапейскай абароннай ініцыятывы, $150 мільёнаў — на абарону краінаў Балтыі.

У вайсковым бюджэце на наступны год не прадугледжаныя санкцыі ў дачыненьні да расейска-нямецкага газаправоду «Паўночны паток — 2».

Група сэнатараў-рэспубліканцаў прадставіла 15 сьнежня законапраект аб увядзеньні гэтых санкцый у выпадку шырокамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і аб істотным павелічэньні дапамогі Кіеву ў сфэры бясьпекі. Законапраект прадугледжвае фінансаваньне закупу ўзбраеньняў, навучаньня і рэформаў у абароннай сфэры ва Ўкраіне. Усяго сэнатары прапануюць вылучыць на гэта яшчэ $450 мільёнаў.

  • У 2021 годзе ЗША вылучылі Ўкраіне каля $450 мільёнаў «на задачы забесьпячэньня бясьпекі». У прыватнасьці, у кастрычніку Злучаныя Штаты перадалі Ўкраіне 30 супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin і 180 ракет да іх.
  • Пастаўкі ўзбраеньня Ўкраіне пачаліся некалькі гадоў таму. У Вашынгтоне падкрэсьліваюць, што гэтае ўзбраеньне можа быць скарыстана ў зоне канфлікту, аднак, як настойваюць у Пэнтагоне, толькі ў абарончых мэтах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG